Саакашвілі абвясціў бестэрміновую галадоўку


Затрыманы ў Кіеве палітык Міхэіл Саакашвілі абвясціў аб пачатку галадоўкі, паведаміў ягоны адвакат Руслан Чарналуцкі.

«Саакашвілі заяўляе аб пачатку бестэрміновай галадоўкі. Таксама ён будзе процідзейнічаць любым спробам прымусовага кармлення», – заявіў адвакат.

Прэс-сакратар генпракурора Украіны Ларыса Сарган паведаміла, што пракуратура будзе прасіць суд абраць для Саакашвілі меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту з нашэннем бранзалета.

Саакашвілі інкрымінуюць замах на злачынства; злачынства, здзейсненае групай асобаў; садзейнічанне ўдзельнікам злачынных арганізацыяў і ўтойванне іхнай злачыннай дзейнасці.

ЮВ, belsat.eu, паводле unian.ua

Глядзі таксама
Каментары