Рыцарскія баі ідуць на беразе ракі Вілейкі. Знаёмімся з рыцарамі


Крыжаносцы і тампліеры, вікінгі і, вядома, рыцары Вялікага княства Літоўскага. Прадстаўнікі розных рыцарскіх клубаў з’ехаліся гэтымі днямі на фэст «Гонар Продкаў 2015» у Вілейку.

Наведнікі могуць пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, побытам насельніцтва ВКЛ і яго суседзяў, убачыць рэканструкцыі бітваў і турніраў, паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях і забавах, паслухаць этнічную музыку. Адным з самых захапляльных відовішчаў рыцарскага фэсту з’яўляюцца бугурты – масавыя баі рыцараў «сценка на сценку».

Belsat.eu паразмаўляў з некаторымі са шляхетных рыцараў.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Вадзім. Каваль з Віцебску. Займаецца рамяством з 14 гадоў. На кожны фестываль прыязджае па эмоцыі і новыя знаёмствы.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

Сяргей. Гістарычнае імя Важдай. Сам з Баранавічаў. Прадстаўляе клуб «Шляхецкая застава». У рыцарстве 3 гады, будзе першы раз удзельнічаць у першым масавым бугурце. Рыцарства – гэта ягоная мара.

[vc_single_image image=”6″ img_size=”large”]

Ілля з Менску. Клуб «Белы ліс». Спачатку проста ездзіў па фестывалях. А пасля запрасілі ў клуб. Пасля трох масавых бугуртаў адчувае сябе цяжка, але весела.

[vc_single_image image=”8″ img_size=”large”]

Павел з Менску. Клуб «Белы тур» (адзін з найлепшых у бугуртах – аўт). У рыцарстве з 2004 года. Рыцарства для Паўла – гэта ягонае жыццё. Адразу пасля бугурту кажа, што бітва – гэта самае цікавае, чым яны тут займаюцца.

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

Слава паходзіць з Барысава. Але ваюе за клуб «Белы тур». Паўтары гады ў клубе. Рыцарства для яго – бой перадусім. Бугурт – гэта найлепшы спосаб выліць вонкі ўсё тое, што нельга зрабіць у звычайным жыцці.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў