Рыбныя прынты, боскія колеры, скура ды віскоза: нарыхтоўкі беларускіх дызайнераў на весну


Прапановы ад нашых дызайнераў з прыходам вясны сыплюцца як з рогу багацця. Вашай увазе агляд самых яркіх і вартых. Ад тых рэчаў, якія можна набыць ужо зараз, да тых, якія будуць прыдатнымі, калі летняе сонейка сапраўды прыпячэ.

«BlueFish» ад Таццяны Аржанавай

Сонца, пясок і мора… Усё гэта нас чакае ўлетку ды – ужо зараз – у Таццяны Аржанавай. Рыбны прынт прасочваецца літаральна праз усю калекцыю «вясна-лета» дызайнеркі, якую ў пэўным сэнсе можна назваць круізнай. Тут не бракуе летніх сукенак, спадніц ды топаў, але адначасна знойдуцца і рэчы, якія ў менш спякотны дзень можна апрануць у офіс.

Больш пра весеннія лукбукі чытайце у аўтарскім праекце Вольгі Жарнасек.

Стужка навінаў