«Ryanair» распрадае квіткі з Львова да Берліну за 20 еўраў


Буйны бюджэтны авіяперавознік адкрые авіямаршрут з заходнеўкраінскага гораду да нямецкай сталіцы.

Адкрыццё маршруту планавалі на снежань, але, як адзначылі ў прэс-службе авіякампаніі, «з-за вялікага попыту з боку ўкраінскіх турыстаў», самалёты па рэйсе Львоў-Бэрлін пачнуць лятаць ужо ў верасні.

Гэты маршрут будзе цікавы і для беларускіх турыстаў, тым больш, калі ўлічыць, што апоўначы 11 красавіка «Ryanair» праводзіць распродаж квіткоў: набыць іх можна будзе за 579 грыўняў альбо прыкладна за 20 еўраў.

Раней у ірландскай кампаніі «Ryanair» заявілі, што колькасць напрамкаў з Украіны можа павялічыцца да 50.

Учора стала вядома, што дэпутаты Еўрапарламенту пераважнай большасцю галасоў ухвалілі адмену візаў для грамадзянаў Украіны. Каб дакумент уступіў у сілу, яго мусіць зацвердзіць Рада Еўразвязу.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў