Рыа. Герасіменя не выйшла ў фінал на дыстанцыі 100 м вольным стылем


Плыўчыха Аляксандра Герасіменя завяршыла спаборніцтвы на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем на стадыі паўфіналу.

У сваім заплыве двухразовая віцэ-чэмпіёнка мінулай Алімпіяды паказала вынікам 54,34. Пасля абодвух паўфіналаў гэты час стаў 13-м вынікам, а ў вырашальны заплыў адбіраецца толькі лепшая васьмёрка.

У пятніцу нашая суайчынніца будзе адбірацца ў фінал Алімпіяды на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. Першы папярэдні заплыў з яе ўдзелам пачнецца а 19:29.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў