Рыа. Беларусы заваявалі тры медалі за адзін дзень


У восьме дзень Гульняў скарбонка зборнай папоўнілася золатам, срэбрам і бронзай.

Плаванне. Жанчыны. 50 м вольным стылем

Аляксандра Герасіменя заваявала бронзу Алімпіяды ў Рыа на дыстанцыі 50 м вольным стылем, усталяваўшы новы рэкорд Беларусі – 24,11. Перамогу атрымала датчанка Пэрніла Блюм (24,07), серабро дасталася амерыканцы Сімоне Мануэль (24,09). Папярэдні нацыянальны рэкорд на гэтай дыстанцыі Герасіменя паставіла на Гульнях у Лондане-2012 – тады наша суайчынніца пераадолела дыстанцыю за 24,28, узяўшы срэбра.

Цяжкая атлетыка. Мужчыны. 94 кг

Вадзім Стральцоў стаў срэбным прызёрам Гульняў у Рыа, падняўшы ў дваяборʼі 395 (175 + 220) кг. Да золата беларусу не хапіла 8 кг: пераможца іранец Сахраб Марадзі адарваў ад зямлі 403 (182 + 221) кг.[/vc_column_text][vc_single_image image=”267570″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]«Відаць, трэнер напярэдадні паспяшыў сказаць, што будзе золата», цытуе Стральцова «Прэсбол».

Скачкі на батуце. Мужчыны. Індывідуальнае першынство

Першае золата прынёс Беларусі Уладзіслаў Ганчароў. Суддзі ацанілі ягонае выступленне ў 61,745 бала. Два іншых месцы на пʼедэстале занялі атлеты з Кітаю.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў