Ружовы генералісімус: у Ліпецку невядомая жанчына абліла фарбай новы бюст Сталіну (фота, відэа)


Трохметровы помнік «бацьку народаў» усталявалі напярэдадні 70-годдзя Дня перамогі. Афіцыйнае адкрыццё манумента мелася адбыцца сёння.

Відэакамера, усталяваная непадалёк, зафіксавала жанчыну. Цяпер яе шукае паліцыя.

Расейскія камуністы назвалі акцыю «палітычнай правакацыяй і вандалізмам».

Раней праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» заклікала не выкарыстоўваць імя Іосіфа Сталіна падчас імпрэзаў да юбілею Перамогі, аднак Дзярждума адмовіла арганізацыі.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары