«Русіш почтен! Вам тэлеграмен!» Інтэрнаўты жартуюць з уніформы расейскай пошты


Прэс-служба «Почты России» заяўляе, што «новая форма», гэтак падобная на эсэсаўскую, была ўведзеная ў 2011 годзе і толькі для кіраўніцтва кампаніі, а потым увогуле скасаваная. Гэта, аднак, не спыняе інтэрнаўтаў, якія стварылі дзясяткі жартаўлівых ілюстрацый. Мы сабралі іх разам.

Паводле «Почты России», права насіць такую форму пакінулі толькі генеральнаму дырэктару і ягонаму намесніку. Аднак на афіцыйных сайтах рэгіянальных аддзяленняў пошты з’явіліся фота кіраўнікоў у гэтай форме, што выклікала лавіну кпінаў з боку інтэрнаўтаў. Пасля гэтага фотаздымкі з сайтаў выдалілі.

МЛ, besat.eu

Стужка навінаў