«Русь Маладая» скардзіцца ў пракуратуру на актывістку БХД


Homich

Марына Хоміч

Прарасейская арганізацыя скардзіцца на Марыну Хоміч за правядзенне канцэрту Змітра Вайцюшкевіча памяці Алеся Чаркашына.

Лідару Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марыне Хоміч патэлефанавалі з Цэнтральнага РАУС Менску і паведамілі, што прадстаўнікі арганізацыі «Русь Маладая» падалі на яе скаргу ў пракуратуру – за правядзенне канцэрту Змітра Вайцюшкевіча ў гонар Алеся Чаркашына. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Канцэрт адбыўся ў менскай школе ў межах сустрэчы з выбарнікамі. Пры гэтым Алеся Чаркашына румолаўцы называюць «наймітам».

Глядзіце таксама >>> Алесь Чаркашын. «Не здавайся!» (Кліп)

Пракуратура дэлегавала разгляд звароту ў РАУС, які запрасіў актывістку на размову.

«Я адмовілася, тым больш, што зараз за мяжой. Правядзенне канцэрту я не адмаўляю, а рэагаваць на заявы незразумелых арганізацыяў не бачу сэнсу», – адзначыла Марына Хоміч.

«Такія шавіністычныя прарасейскія арганізацыі, як «РуМол», проста шалеюць ад любых праяваў волі да незалежнасці Беларусі. Па-першае, Алесь Чаркашын быў капеланам і санітарам на Данбасе, а гэта годная хрысціянская справа. Па-другое, сам «РуМол» трэба забараніць у Беларусі як антынацыянальную, антыдзяржаўную, шавіністычную арганізацыю, якая пасягае на суверэнітэт нашай Радзімы, ганьбіць нашу мову, культуру і дзяржаву. Раю беларускім «праваахоўнікам» заняцца арганізацыямі, якія рыхтуюць акупацыю Беларусі», – падкрэсліла лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў.

Раздаюць георгіеўскія стужкі і запрашаюць у Менск ідэолага «рускага свету»

Арганізацыя «Русь Маладая» зарэгістраваная ў Беларусі з 2011 года. У 2014-м старшыня арганізацыі Сяргей Лушч паставіў свой подпіс пад зваротак да Пуціна з заклікам супрацьстаяць уладам Украіны. У адным з інтэрвʼю ён выказваў упэўненасць у тым, што «захаванне беларускі асаблівасцяў, у тым ліку беларускай мовы, народных традыцыяў, немагчымае без «рускага свету».

Бойка на сустрэчы ў Менску, арганізаванай «РуМолам»

Час ад часу «Русь Маладая» ладзіць раздачу на вуліцах беларускіх гарадоў георгіеўскіх стужак. Таксама ў леташнім лістападзе арганізацыя прывозіла ў Менск ідэолага «рускага свету» Мікалая Старыкава.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў