Румынскія ўлады адмяняюць указ аб карупцыянерах пасля пратэстаў


Румынскі ўрад адазваў ўказ, які вызваляў ад крымінальнай адказнасці чыноўнікаў за карупцыю са шкодаю менш за 200 тыс. леяў (каля 47,5 тыс. долараў).

Указ мусіў уступіць у сілу 10 лютага. Прэмʼер-міністр Серына Гріндяну заявіў у тэлезвароце, што ўказ будзе адменены на пасяджэнні кабінета міністраў у нядзелю. Гріндяну выступіў пасля таго, як пратэстоўцы ў суботу ўтварылі жывы ланцуг вакол палаца парламента ў Бухарэсце.

Дзясяткі тысяч жыхароў Румыніі праводзілі штодзённыя акцыі супраць указу. Пратэсты сабралі агулам каля 230 тыс. чалавек.

Акцыі пратэсту ў Румыніі сталі найбуйнейшымі з падзення камуністычнага рэжыму ў 1989 годзе.

Пуцём змякчэння пакарання для карупцыянераў і амністыяй асуджаных з невялікімі тэрмінамі ўлады Румыніі хацелі справіцца з перапоўненасцю турмаў. Праціўнікі змяненняў настойвалі, што сярод памілаваных могуць апынуцца ўплывовыя палітыкі, асуджаныя за карупцыю.

У лік амніставаных маглі трапіць старшыня кіруючай партыі Румыніі Лівіў Драгня, які быў асуджаны ўмоўна за карупцыю са шкодай у 24 тыс. еўраў і медыямагнат Дан Войкулеску, што атрымаў 10 гадоў за адмыванне грошай.

ВД, паводле bbc.com

Стужка навінаў