Румынскі экстрэмал пракаціўся на уніцыкле па краі 250-метровай трубы


Румынская акрабат Флавію Чэрнэску і ягоны сябар Мікалай Ісмаіл забраліся на 256-метровую цагляную трубу ў горадзе Тыргу-Жыў.

Спачатку яны хадзілі і паказвалі трукі і жанглявалі. Пазней Чэрнэску праехаўся па перыметру вежы, пераскокваючы праз перашкоды. Пад канец хлопец паказаў самы складаны трук: ён круціў кола нагамі, не датыкаючы педаляў.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў