Румынія перацягвае Малдову з-пад расейскага ўплыву машынамі хуткай дапамогі


Ад Румыніі Малдова атрымлівае прапановы таннага газу і пашырэння гандлёвых сувязяў, а ад Расеі – пагрозы страціць кантроль над Прыднястроўем.

Румынія спрабуе наблізіць Малдову да Еўразвязу. Гэта адбываецца на фоне пагрозы, што Расея паспрабуе павялічыць свой уплыў у краіне.

Нядаўна Малдова атрымала сучасныя машыны хуткай дапамогі з Румыніі, а таксама прапанова таннага газу і пашырэння гандлёвых сувязяў.

Пасля таго, як Малдова падпісала гандлёвае пагадненне з ЕЗ у чэрвені мінулага года, Расея абмежавала малдаўскі імпарт віна, фруктаў, гародніны і мяса. Дзякуючы гэтаму Румынія абагнала Расею ў якасці галоўнага гандлёвага партнёра Малдовы.

Масква папярэджвала Кішынёў пра тое, што памкненне да больш шчыльных сувязяў з Еўразвязам можа прывесці да страты кантролю над Прыднястроўем – рэгіёнам, што мае сепаратысцкія настроі.

З іншага боку шмат малдаванаў непакояцца, што іх краіна будзе паглынутая Румыніяй.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў