Румас плануе увесці дарожны збор з памесячнай аплатаю


Урад Беларусі лічыць мэтазгодным увядзенне памесячна аплаты для аўтаўладальнікаў, а дарожны збор прапаноўваецца адвязаць ад праходжання тэхагляду.

Паводле прэм’ер-міністра Сяргея Румаса, урад працуе над новай сістэмай аплаты транспартнага падатку, якае мае запрацаваць прыкладна ад 1 ліпеня наступнага году. У выпадку, калі новаўвядзенне будзе прынята, то аўтаўладальнікі змогуць аплочваць збор пачынаючы за адзін месяц.

«Такім чынам, будзе выканана задача па аднаўленні сацыяльнай справядлівасці ў дачыненні да тых асобаў, якія выкарыстоўваюць транспартныя сродкі не круглы год», – адзначыў Сяргей Румас.

Але сістэма аплаты збору для юрыдычных асобаў застанецца ранейшай. Разам з тым урад працуе над сістэмай кантролю. Прадугледжваецца, што гэты аспект будзе вырашацца шляхам супастаўлення базаў дадзеных плацяжоў з рознымі базамі, якія ёсць у дзяржорганаў: базы праходжання тэхагляду, фотафіксацыі, ДАІ.

Як адзначыў Румас, у выпадку выяўлення неплацельшчыкаў ім будуць уручацца паведамлення аб неабходнасці выплаты збору ў падвойным памеры.

Цяпер збор аплочваецца падчас праходжання тэхагляду, што прывяло да таго, што аўтаўладальнікі аддаюць перавагу заплаціць штраф, чым сам збор, які ў некалькі разоў большы. У выніку апынулася, што большая палова зарэгістраваных аўтаў у нашай краіне не маюць тэхнічнага агляду.

Размова
Эксперт: Да ўвядзення дарожнага збору тэхагляд не праходзілі 20 % беларускіх кіроўцаў, цяпер – 50 %
2017.12.13 20:52

СК, belsat.eu

Стужка навінаў