Рух «За свабоду» хоча спыніць трансляцыю расейскіх тэлеканалаў у дзяржаўных установах


Спыніць трансляцыю расейскіх тэлеканалаў у дзяржаўных установах і грамадскіх месцах. З такім заклікам да кіраўніцтва краіны звярнуўся рух «За свабоду», патлумачыўшы, што апошнім часам расейскія каналы ператварыліся ў рупары неаімперскага мілітарысцкага рэваншызму.

Грамадская арганізацыя разумее, што адключэнне расейскіх каналаў з боку цяперашніх уладаў малаімавернае. Таму, каб пазбегнуць медыйнага ўплыву неміралюбнай краіны-суседкі, рух «За свабоду» звяртаецца і да ўладальнікаў прыватных установаў – ад цырульняў да кавярняў.

«Пры наяўнасці значнай колькасці беларускіх тэлеканалаў падобную сітуацыю можна трактаваць як ідэалагічнае спрыянне вонкавай ваяўнічай прапагандзе, якая пагражае нацыянальным інтарэсам».

Ужо цяпер можна назіраць разгортванне інфармацыйнай вайны ў Беларусі, што небяспечна для краіны стратаю яе суверэнітэту, папярэджвае рух «За свабоду».

Глядзі таксама
Каментары