Рух па праспекце Незалежнасці да МКАД у Менску заблакаваны ў абодва бакі


Дарожны затор, які ўтварыўся на праспекце Незалежнасці, цалкам заблакаваў рух аўтамабіляў. Рух заблакаваны ў абодва бакі.

Паводле сэрвісу «Яндэкс.мапы» рух цалкам заблакаваны на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Старынаўскай да МКАД, а таксама ў адваротны бок – ад станцыі метро «Барысаўскі тракт» да станцыі метро «Уручча».

Прычынаю заблакавання дарожнага руху стаўся абрыў кантактнай тралейбуснай сеткі, у выніку чаго быў цалкам спынены рух тралейбусаў.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў