РПЦ звольніла святара Усевалада Чапліна. Ён патлумачыў гэта зачысткай ад «незалежных галасоў»


Былы кіраўнік аддзелу РПЦ па ўзаемадзеянні з грамадствам патлумачыў сваё звальненне тым, што з Царквы зараз выганяюць нелаяльных супрацоўнікаў.

«Думаю, цяпер праводзіцца спроба выключыць у царкве любыя незалежныя галасы, любых людзей, якія могуць гучна і самастойна выказвацца. Але ніхто не адбярэ ў мяне мой голас і маю пазіцыю».

Протаіерэй выказаў меркаванне, што многія рашэнні ў Царкве прымаюцца патрыярхам «спантанна, без належных кансультацый», а патрыярх «думае, што ў царкве павінен гучаць толькі ягоны голас».

24 снежня Сінод вырашыў скасаваць аддзел па ўзаемадзеянні з грамадствам, які ўзначальваў Чаплін. Гэты аддзел абʼяднаюць з інфармацыйным, якім будзе кіраваць Уладзімір Легойда.

Усевалад Чаплін вядомы сваймі неадназначнымі заявамі. Ён выступаў за вайну супраць Расеі і пакуты рускага народа, заклікаў рэалізаваць у РФ ідэалы халіфата і Савецкага саюзу. Аднойчы блогер застукаў святара ў Макдоналдсе падчас Вялікага посту.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары