РПЦ назвала забарону біць дзяцей у сям'і парушэннем святога пісання


Патрыяршая камісія па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства заявіла, што папраўка аб крымінальным пакаранні за пабоі ў дачыненні да сваякоў супярэчыць вучэнню праваслаўнай царквы. У заяве РПЦ гаворыцца, што святое пісанне і Святая Традыцыя «разглядаюць магчымасць разумнага і любоўнага выкарыстання фізічных пакаранняў у якасці неад’емнай часткі ўстаноўленых самім богам правоў бацькоў».

На думку РПЦ, папраўка «не мае маральных апраўданняў і юрыдычных падстаў, па сваім змесце накіравана супраць сямʼі і прынятага ў расейскай культуры разумення правоў бацькоў, дыскрымінацыйны, супярэчыць асноўным прынцыпам разумнай дзяржаўнай сямейнай палітыкі і не ўлічвае традыцыйныя сямейныя і маральныя каштоўнасці расейскага грамадства».

РПЦ адзначыла, што мае на ўвазе толькі такія фізічныя пакаранні, якія не робяць шкоды здароўю дзяцей.

У канцы чэрвеня Дзярждума РФ прыняла законапраект, згодна з якім за пабоі, якія здарыліся ўпершыню і не нанеслі шкоды здароўю, будуць прыцягваць толькі да адміністрацыйнай адказнасці. Разам з тым захоўваецца крымінальнае пакаранне за пабоі, нанесеныя сваякам, а таксама за пабоі па матывах нянавісці і з хуліганскіх намераў.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў