РПЦ аб’явіла «Color Holi Fest» сатанінскім абрадам


На сайце Чэлябінскай мітраполіі РПЦ з’явіўся зварот, у якім папулярны фестываль называюць сектанцкім мерапрыемствам.

У тэксце гаворыцца, што арганізатары фестывалю фарбаў старанна хаваюць яго «рэлігійную падаплёку» і «хітра ўцягваюць» наведнікаў у сатанінскі абрад.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Сёлета ў менскім парку «Dreamland» адбыўся другі «Color Holi Fest». Першы фестываль у Менску сабраў амаль 30 тысячаў чалавек.

У Расеі фестывалі фарбаў паспяхова праводзяцца ўжо некалькі гадоў, перыядычна выклікаючы абурэнне ў некаторых кансерватыўных расейцаў. Напрыклад, камуністы з Белгараду ўгледзелі ў правядзенні фестывалю прапаганду ЛГБТ.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў