«Росатом» адправіць новы корпус рэактара ў Астравец напрыканцы кастрычніка


Як вынікае з матэрыялаў на старонцы закупак дзяржкарпарацыі «Расатам», новы корпус ядравага рэактара для БелАЭС, якую будуюць з удзелам расейцаў, адгрузяць у канцы кастрычніка.

З месца вытворчасці – валгадонскага заводу «Атоммаш» – новы корпус рэактару адправіцца 25 кастрычніка. Канчатковы пункт прызначэння – станцыя Баброўнікі, найбліжэйшая да астравецкай пляцоўкі, дзе паўстае станцыя.

У дакументацыі не пазначана, на якім энергаблоку БелАЭС будзе выкарыстаны гэты корпус рэактара. Раней паведамлялася, што дадзены корпус, першапачаткова прызначаны для другога блока станцыі, можа быць усталяваны на блоку № 1.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары