«Рок-каранацыя» вяртаецца + унікальнае відэа з Міхалком і Вольскім

video

Легендарная рок-прэмія вернецца да гледачоў пасля перапынку ў чатыры гады.

Пра гэта паведамляе газета «Народная воля» са спасылкай на заснавальніка прэміі Юрыя Цыбіна і прадзюсара ды рэжысёра Сяргея Ісакава. Паводле іх слоў, прэмію чакаюць пэўныя змены: пераможцаў будуць вызначаць не столькі эксперты-музыказнаўцы, колькі масавы глядач праз інтэрнэт-галасаванне. Яно будзе праходзіць на афіцыйным youtube-канале «Рок-Каранацыі». Месца правядзення прэміі вызначаецца.

Да адраджэння «Рок-каранацыі» Сяргей Ісакаў падрыхтаваў меламанам сюрпрыз: на канале ўжо выкладзеныя архіўныя відэа, пачынаючы з 2000 года.

ЮВ, belsat.eu, паводле nv-online.info

Глядзі таксама
Каментары