«С**а, яшчэ жывы». Родныя фермера, які абвясціў галадоўку, звяртаюцца да Лукашэнкі

video

Мікалай Бяльчук у судзе
Мікалай Бяльчук у судзе

У сценах следчага ізалятару № 7 у Берасці можа памерці чалавек. Месяц таму Мікалай Бяльчук абвесціў бестэрміновую сухую галадоўку.

Ягоныя родныя звярнуліся ў медыі, каб распаўсюдзіць зварот да кіраўніка краіны і генеральнага пракурора Беларусі.

Тэкст звароту ў арыгінале

Обращаемся через СМИ к Президенту и Генеральному прокурору РБ с вопросом, почему происходит такая дискриминация с применением законодательства: нашего родственника похищают люди без опозновательных знаков, без представления уводят в лес, убегая вместе с ним волчими лесными тропами, а когда мы попытались установить кто эти люди, убегавшие выстрелили в заднее колесо машины и одному человеку в голову, и на сером УАЗике, также без опознавательных знаков, скрылись не оказав помощи пораненному. Как оказалось позже это был ОМОН, который в бессознательном состоянии доставил задержанного в СИЗО-7 г. Бреста. А получившего огнестрел, скорая доставила в Малоритскую больницу. Сразу же на другой день, следственным комитетом Брестской области, было возбуждено уголовное дело по ст. 364 (оказание сопротивления милиции). В свою очередь и мы обратились в прокуратуру с заявлением о преступлении совершенном сотрудниками милиции, связанное с огнестрельным ранением человека , а также об издевательствах доставленного в СИЗО-7 Бельчука Н.И. Так как заявления задержанного оставались без рассмотрения, он объявил голодовку. Наше же заявление о совершенном преступлении неспешным порядком из прокуратуры поступило в следственный комитет Брестской области. Следственный комитет Брестской области. Вчера в субботу 26 ноября получили ответ, что наше заявление переслали в следственный комитет Брестского района. Со дня начала совершения преступления 12.10.2016 г. прошло 1,5 (полтора) месяца.

Как вы думаете останется ли на Бельчуке Н.И. какие-либо следы от битья его тяжелой подушкой и многократного обливания его холодной водой, голого, в холодной камере, с не оказанием ему помощи? Но со словами: «Сука, еще живой» ( выдержки из письма Бельчука Н.И). Ведь видеозапись при таких услугах и там, где такое происходит обычно не работает!

Что может установить экспертиза после такого длительного промежутка времени? Просим Вашего вмешательства, чтобы люди дискредитирующие власть, своими медвежьими услугами и причиняющие издевательства вопреки законодательства простым людям были наказаны!
«27» ноября 2016 г. д. Орлянка Малоритского р-на

Мікалай Бяльчук пачаў бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць гвалту і прыніжэнняў, якія ён зазнаў ад міліцыянтаў і працаўнікоў СІЗА. Мясцовыя сілавікі старанна хаваюць гісторыю фермера.

Два тыдні таму на сайце праваабаронцаў «Віцебская вясна» быў апублікаваны ліст Мікалая Бяльчука.

«Магчыма пішу вам апошні ліст, прабачце за такі ўчынак, але хтосьці павінен спыніць усё гэта бязмежжа людзей у пагонах… Я абвясціў бестэрміновую сухую галадоўку з 8:00 1 лістапада ў сувязі з бязмежжам работнікаў МУС – міліцыі, следчых, супрацоўнікаў СІЗА, пракуратуры, аховы здароўя», – напісаў сваякам Мікалай Бяльчук.

Сёлета ў СІЗА трапіў брат Мікалая Бяльчука. Адбылося гэта пасля арышту Мікалая ў вёсцы Арлянкі Маларыцкага раёну. Тады Мікалая заштурхалі ўва УАЗ без апазнавальных знакаў і кудысьці павезлі. Наўздагон за аўтамабілем кінуўся брат Мікалая спадар Аляксандр, бо падумаў, што таго выкралі бандыты. Далей падзеі разгортваліся імгненна, мужчына паспеў толькі пачуць гук стрэлу.

У дачыненні да Аляксандра Бяльчука ўзбудзілі крымінальную справу. Бо, як выявілася, незнаёмцамі былі не злачынцы, а міліцыянты ў цывільным.

Аляксандр Бяльчук пасля затрымання брата
Аляксандр Бяльчук пасля затрымання брата

Гісторыя канфлікту распачалася са спробы праваахоўнікаў сканфіскаваць самаробны трактар.

Падрабязнасці справы Мікалая Бяльчука. Адмысловае расследаванне праекту «Народный репортер».

Фота: Мілана Харытонава

ЮВ, АЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары