РИА Новости: Беларускія медыі ствараюць негатыўны вобраз Расеі


Інфармацыйнае агенцтва сцвярджае, што беларускія СМІ выкарыстоўваюць у артыкулах пра Расею «умеркавана негатыўную» танальнасць.

У такой жа танальнасці пра Расею піша большасць краінаў Заходняй Еўропы, перадае ria.ru.

Паводле медыядаследавання, Літва піша пра Расею лепш, чым Беларусь – у літоўскіх СМІ нейтральная пазіцыя. У спіс нейтральных трапіла Бельгія, Нідэрланды, Партугалія, Італія ды краіны Балканскага паўвострава. Горш за ўсіх пра Расею пішуць тры краіны – Украіна, Швецыя і Калумбія.

ЮВ, belsat.eu, паводле ria.ru

Глядзі таксама
Каментары