РФ пра міратворцаў на Данбасе: «Гэта спроба сарваць менскія дамоўленасці»


Савет Федэрацыі Расеі абвінаваціў спецпрадстаўніка Дзярждэпу ЗША па пытаннях Украіны Курта Ўолкера ў спробе «сарваць менскія дамоўленасці».

Пра гэта заявіў старшыня камітэта па міжнародных справах Канстанцін Касачоў, пішуць РИА Новости.

«Адсутнасць міратворцаў з РФ не адпавядае – а называючы рэчы сваімі імёнамі, супярэчыць менскім пагадненням, якія з’яўляюцца адзіным варыянтам вырашэння сітуацыі на ўсходзе Украіны», – сказаў Касачоў.

Раней спецпрадстаўнік Дзярждэпу ЗША па пытаннях Украіны Курт Волкер заявіў, што расейцы не могуць удзельнічаць у міратворчай місіі на Данбасе.

Пры гэтым, мяркуе Ўолкер, Рэзалюцыя ААН па міратворцах на Данбасе можа быць гатова да канца года.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў