Рэжысёрку пакаралі штрафам за сцяг, хоць сведкі не прыйшлі і пратакол згубілі


У Маскоўскім судзе Менску судзілі дакументалістку Вольгу Нікалайчык, затрыманую 19 снежня за бел-чырвона-белы сцяг падчас малітвы за пацярпелых Плошчы-2010.

Жанчыну абвінавачвалі ў непадпарадкаванні міліцыянтам, падаў сайт spring96.org.

Калі спадарыню Нікалайчык раніцай прывезлі з Маскоўскага РУУС у суд, высветлілася, што згубіўся пратакол, падае радыё «Свабода». Таму паседжанне перанесьлі на 14-ю гадзіну. Пратакол гэтак і не знайшлі, таму склалі новы. Вольга яго не падпісала, бо, на яе думку, там было шмат нестыковак: сцяг быў названы бела-чырвоным, а ў дакуменце няправільна быў пазначаны час ейнага затрымання.

Сведкі з боку міліцыянтаў у Маскоўскі суд так і не з’явіліся.

Тым ня менш, а 17-й гадзіне суддзя Таццяна Мотыль пачала разгляд справы. Паседжанне трывала прыкладна паўгадзіны – суддзя аштрафавала Вольгу Нікалайчык на Br 2 млн.

МЯ, паводле spring96.org, svaboda.org

Глядзі таксама
Каментары