Рэжысёр «Німфаманкі»: Я алкаголік і наркаман і праходжу рэабілітацыю


Лярс фон Трыер баіцца, што ўжо не зможа зняць ніводнай стужкі.

«Усе найлепшыя фільмы зняў пад уплывам алкаголю ці наркотыкаў. Зараз хаджу на тэрапію і мяне пераследуе адчуванне, што ўжо не здыму ніводнага фільма», – распавёў дацкі рэжысёр Лярс фон Трыер у інтэрв’ю газеце «Pokitiken».

‘Рэжысёр, які не размаўляў з прэсай тры гады, прызнаўся, што раней штодня выпіваў бутэльку гарэлкі. Цяпер жа 58-гадовы творца дайшоў да кропкі, у якой мусіць «зрабіць выбар паміж рэжысёрам фон Трыерам і чалавекам фон Трыерам».

Фон Трыер зняў такія фільмы як «Догвіль», „Танцуючая ў цемры”, „Антыхрыст” і „Німфаманка”. За фільм „Танцуючая ў цемры” атрымаў „залатую пальмавую галіну” Канскага кінафестывалю у 2000-м годзе.

ЗК, belsat.eu, паводле TVN24

Стужка навінаў