Рэжысёр Эмір Кустурыца абверг фэйк расейскіх медыяў


Раней расейскія медыі паведамілі, што рэжысёр паскардзіўся на праблемы з удзелам у Канскім фестывалі праз падтрымку Пуціна. Сам Кустурыца сцвярджае, што ніколі такога не казаў.

«Я заблытаўся і не разумею, што адбываецца. Я ні з кім гэта не абмяркоўваў», – патлумачыў Кустурыца навіны ў расейскіх СМІ.

Раней расейскае агенцтва «Нацыянальная служба навінаў» паведаміла, што стужку сербскага рэжысёра «Па Млечным Шляху» не ўзялі ў Каны па палітычных матывах. Адзначалася, што рэжысёр адправіў фільм на конкурс крыху пазней тэрміну і яго не праглядзелі. Нібыта ўсё праз сімпатыі Кустурыцы да расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

«Канскі фестываль хацеў гэты фільм, але мы не паспелі яго дарабіць… Яшчэ трэба зрабіць шмат рэчаў. Нам трэба зрабіць спецэфекты а таксама ўнесці пэўныя змены. Фільм трэба крыху скараціць», – заявіў Эмір Кустурыца ў каментары выданню «Screen Daily».

Дзеянне фільма «Па Млечным Шляху» адбываецца падчас баснійскай вайны 1992-1995 гадоў.

Рэжысёр Эмір Кустурыца двойчы станавіўся ўладальнікаў «Залатых пальмавых ветак» кінафестывалю ў Канах.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў