Reuters: з пачатку 2017 году ў Сірыі загінула 40 вайскоўцаў і байцоў прыватных ваенных кампаній


Расейскія страты ў Сірыі за першую палову 2017 года ў чатыры разы перавышаюць дадзеныя афіцыйных звестак Мінабароны. Пра гэта піша Reuters, журналісты якога пагутарылі са сваякамі і сябрамі загінулых.

Паводле ацэнкі агенцтва, з пачатку года ў Сірыі загінулі 40 расейцаў, у тым ліку 17 вайскоўцаў і 21 баец прыватных ваенных кампаній. Прыналежнасць яшчэ двух загінулых усталяваць не атрымалася. Афіцыйна Мінабароны паведамляла пра страту толькі дзесяці вайскоўцаў.

Страты за палову 2017 года, такім чынам, ужо перавысілі колькасць загінулых за ўвесь папярэдні перыяд сірыйскай аперацыі (з верасня 2015 года). Тады загінула 36 вайскоўцаў і байцоў прыватных ваенных кампаній.

Мінабароны і Крэмль не адказалі на запыт Reuters з наконт загінулых у Сірыі.

Reuters адзначае, што неафіцыйна ваяваць у Сірыю ў складзе прыватных ваенных кампаній адпраўляюцца байцы пад камандаваннем «Вагнера». Гэта пазыўны Дзмітрыя Уткіна, які, паводле дадзеных шэрагу СМІ, раней адпраўляў байцоў на Данбас, а цяпер займаецца аперацыяй у Сірыі.

Афіцыйна Мінабароны Расеі сцвярджае, што за амаль два гады сірыйскай аперацыі там загінулі 33 жаўнеры.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў