«Reuters» высветліў прычыну звальнення кіраўніцтва РБК


Публікацыя «Насупраць «палацу Пуціна» пад Геленджыкам пачнуць разводзіць вустрыц» змусіла Крэмль не на жарт раззлавацца.

Паведамляецца, што публікацыя, якая выйшла 11 траўня на rbc.ru, стала «апошняй кропляй» для Крамля і змусіла звярнуцца кіраўніцтва Расеі да ўладальніка медыяхолдынгу.

У матэрыяле паведамлялася, што ТАА «Паўднёвая цытадэль» атрымала для вырошчвання вустрыц і мідыяў 1000 га акваторыі каля мысу Ідакопас пад Геленджыкам, каля гэтак званага палацу Пуціна. Уладальнік «Паўднёвай цытадэлі» раней працаваў у кампаніі, якая абслугоўвае палац.

Напярэдадні стала вядома, што з найбуйнейшага расейскага медыяхолдынгу РБК звольнілі кіраўніцтва.

Чытайце таксама >>> Крэмль разграміў медыякампанію РБК?

Нядаўна РБК апублікаваў расследаванне аб прыбытках Кацярыны Ціханавай, якую лічаць дачкой прэзідэнта Расеі, а таксама яе мужа, бізнесоўца Кірыла Шамалава, ды іншых набліжаных да Крамля асобаў.

У красавіку ва ўладальніка холдынгу і кіраўніцтва кампаніі адбыліся вобшукі. У расейскім ліберальным асяродку гэта ўспрынялі як ціск на РБК у звязку з нядаўнімі публікацыямі, але ў Крамлі такую сувязь абвяргаюць.

ЮВ, belsat.eu, паводле korrespondent.net

Глядзі таксама
Каментары