Reuters: Ужо на наступным тыдні Еўразвяз можа прыпыніць санкцыі супраць Лукашэнкі


З кіраўніка Беларусі можа быць знятая забарона на ўезд у краіны ЕЗ.

Эмбарга на пастаўкі зброі ў Беларусь застанецца ў сіле, а таксама санкцыі ў дачыненні да чатырох асобаў, якія, на думку ЕЗ, датычныя да знікнення палітыкаў у Беларусі (гэта Уладзімір Навумаў, Віктар Шэйман, Юрый Сівакоў і Дзмітрый Паўлічэнка).

Фармальнае рашэнне можа быць прынятае падчас сустрэчы дыпламатаў Еўразвязу на наступным тыдні, піша Reuters. Рашэнне можа ўключаць афіцыйнае падаўжэнне санкцыяй, якія заканчваюцца 31 кастрычніка, але з прыпыненнем іх дзеяння на год. Пра гэта паведамілі крыніцы, якія ведаюць пра ход дыскусіі ўнутры Еўразвязу.

З Аляксандра Лукашэнкі можа быць знятая забарона на ўезд у ЕЗ.

Што праўда, некаторыя дыпламаты хацелі б прыняць рашэнне ўжо пасля выбараў, якія адбудуцца ў Беларусі 11 кастрычніка.

«Мы хочам накіраваць сваю рэакцыю непасрэдна на тых, хто зрабіў магчымым вызваленне палітвязняў. Іх вызваленне было адным з нашых галоўных патрабаванняў», – распавяла асоба, якая ўдзельнічае ў дыскусіі наконт санкцыяў.

Планы таксама ўключаюць зняцце абмежаванняў з 25 беларускіх кампаніяў, якія пасля гэтага змогуць прэтэндаваць на фінансаванне Еўрапейскага інвестыцыйнага банку.

«Гэта будзе азначаць, што Расея – не адзіная крыніца фінансавання Беларусі», – заявіў у каментары Reuters іншы дыпламата.

Аднак санкцыі супраць экспарцёру вайсковага абсталявання, кампаніі «Белтэхэкспарт» застануцца.

Урады некаторых краінаў ЕЗ заклікаюць зрабіць механізм адмены санкцый супраць Беларусі падобным на той, які дзейнічае ў стасунку да іранскай ядравай праграмы. У выпадку новых парушэнняў правоў чалавека, санкцыі будуць накладацца зноў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў