Узбекістан афіцыйна паведаміў пра смерць Іслама Карымава

video

Абноўлена. Урад і парламент Узбекістану ўвечары 2 верасня распаўсюдзілі афіцыйнае паведамленне аб смерці Іслама Карымава.

Крыху раней навінавае агенцтва «Интерфакс» апублікавала паведамленне пра смерць Карымава, але пасля яго адмяніла.


Паводле крыніцаў міжнароднага інфармацыйнага агенцтва «Reuters», кіраўнік Узбекістану Іслам Карымаў памёр.

Аднак, 2 верасня дзяржаўнае тэлебачанне Узбекістану працягвае спасылацца на папярэднія афіцыйныя заявы ўзбекскага ўраду, з якіх вынікае, што Карымаў «знаходзіцца ў крытычным стане».

У сваю чаргу «Reuters», спасылаецца на некалькі дыпламатычных крыніцаў, якія сцвярджаюць, што Іслам Карымаў памёр.

1 верасня расейскамоўны сайт fergananews.com паведаміў, што на радзіме Карымава, у Самаркандзе, актыўна ідзе падрыхтоўка да яго пахавання.

У прыватнасці, некаторыя вуліцы ў цэнтры гораду, дзе нарадзіўся прэзідэнт Узбекістану, перакрытыя. Акрамя таго, паводле медыяў, у Самарканд прыбыў прэмʼер-міністр Узбекістану.

2 верасня прэмʼер-міністр Турцыі Беналі Йылдырым заявіў пра смерць прэзідэнта Іслама Карымава і ў звязку з гэтым выказаў спачуванні падчас паседжання ўраду, якое транслявалася па тэлебачанні, перадае «Reuters».

Раней ва Узбекістане адмянілі запланаваныя на 31 жніўня афіцыйныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да 25-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці краіны. Дарэчы, з гэтае нагоды 1 верасня кіраўнік Беларусі павіншаваў Іслама Карымава.

Фота – Reuters

Zrzut ekranu 2016-09-2 o 14.55.57

Іслам Карымаў узначаліў Узбекістан у 1989 годзе, заняўшы пасаду першага сакратара ЦК камуністычнай партыі. 24 сакавіка 1990 года падчас сесіі Вярхоўнага Савету Узбекскай ССР Карымаў быў абраны прэзідэнтам і з таго часу заўсёды перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах.

Фота: obozrevatel.com

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com, reuters.com

Глядзі таксама
Каментары