Яны не бачыліся 60 гадоў. Кранальнае відэа з сустрэчы карэйскіх сем’яў, якіх падзяліла ідэалогія і вайна


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=cyWL20EU2QI”][vc_column_text]Пасля 60 гадоў расстання сотні пажылых карэйцаў з Поўдня і Поўначы нарэшце сустрэліся са сваймі сваякамі.

Сем’і былі падзеленыя падчас Карэйскай вайны 1950-1953 гадоў, і з тых часоў не маюць магчымасцяў наведваць адзін аднаго, тэлефанаваць, ліставацца і нават камунікаваць праз інтэрнэт ці пошту. Агулам такіх асобаў у абодвух краінах каля 68 тысяч. Гэтым разам магчымасць на кароткую сустрэчу атрымалі 500 жыхароў Паўднёвай Карэі і 140 карэйцаў з КНДР.

Сеул абіраў шчасліўчыкаў праз лёсаванне, а Пхеньян адправіў тых, хто даказаў сваю палітычную надзейнасць.

Удзельнікі сустрэчы, арганізаванай пры падтрыманні Чырвонага крыжа, уз’ядналіся ў курортным мястэчку на гары Кумган, што месціцца на поўнач ад ваенізаванай мяжы.

У суботу 24 кастрычніка пачнецца другі тур гэткіх спатканняў, які працягнецца да панядзелка.

Дзве падзеленыя Карэі, якія тэхнічна застаюцца ў стане вайны, упершыню дамовіліся правесці сямейныя сустрэчы ў лютым мінулага года.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў