Рэшткі чалавека знайшлі пры будаўніцтве метро ў Менску


Чалавечыя косткі, боты і патрон былі знойдзеныя на вуліцы Кіжаватава, на месцы будаўніцтва трэцяй лініі менскага метро.

Па папярэднім дадзеным, узрост знаходак – больш за паўстагоддзя. Хутчэй за ўсё, яны адносяцца да перыяду Другой сусветнай вайны.

Косткі, боты і патрон былі знойдзеныя каля дому №66 па вуліцы Кіжаватава, увечары 5 лістапада, як паведамляе сайт minsknews.by. Следчы камітэт праводзіць экспертызы.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў