Рэпрэсіі супраць футбольных заўзятараў

video

Некалькі гадзінаў пад будынкам суда ў Барысаве без якой кольвечы інфармацыі. Калі і ў якой зале адбудзецца суд ад сяброў і паплечнікаў затрыманых хавалі ад самай раніцы. Вядома было толькі адно.

Інцыдэнт адбыўся на «Барысаў-Арэне» падчас адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы паміж Беларуссю і Македоніяй. Міліцыя затрымала чатырох заўзятараў. Сярод іх апынуўся грамадскі актывіст Зміцер Федарук.

МАРЫЯ АРЦЫБАШАВА
ЖУРНАЛІСТКА, СВЕДКА ПАДЗЕЯЎ

«Гэта звычайныя дзеянні АМАПу, які штурхае цябе ў спіну, які пагражае табе невядома за што. Дзіка было назіраць як абыходзяцца са Змітром. Яго піхалі ў спіну. Кудысьці спрабавалі адвесці».

Дзеянні міліцыянтаў сустрэліся з афіцыйнаю рэакцыяй у Беларускай федэрацыі футболу. Там выказалі здзіўленне, што не забароненая законам сімволіка можа стаць падставаю да затрымання.

У сваю чаргу вядомы блогер Антон Матолька звярнуўся з адкрытым лістом да міністра ўнутраных справаў Беларусі. Аднак МУС цвердзіць, што заўзятараў затрымалі не за сімволіку, а за лаянку і непадпарадкаванне праваахоўнікам. Ці ў такое можна верыць?

АЛЕГ МАЦКЕВІЧ
ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА»

«Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што а 20 гадзіне заканчваюцца выбары, 11 кастрычніка мы пачынаем жыць па законе. Лібералізацыя, якая была ў перадвыбарны перыяд яна скончылася. Ізноў пачынаюць заціскаць гайкі».

Навошта? У гісторыю заўзятараў увайшоў  матч 2-га раўнду адбору Еўра-2016 Украіна -Беларусь на «Барысаў-Арэне», які адбыўся год таму. Пасля выканання дзяржаўных гімнаў нечакана пачалася сапраўдная маніфестацыя заўзятарскага братэрства…

Апроч гэтых лозунгаў беларускія і украінскія заўзятары супольна выканалі і вядомую прыпеўку, адрасаваную ўладару Крамля.

Тады рэакцыі беларускіх уладаў доўга чакаць не давялося. Да содняў за кратамі і буйных штрафаў прысудзілі больш за два дзясяткі заўзятараў з Беларусі і Украіны.

ІГАР КАРНЕЙ
ЖУРНАЛІСТ

«У бальшыні заўзятараў ёсць свая грамадзянская пазіцыя. Яна больш праўкраінская чым прарасейская. Ёсць і прарасейскае настроеныя людзі, але яны менш актыўныя. А вось тыя, хто трымаецца дэмакратычных поглядаў, яны не баяцца пра гэта заяўляць і, адпаведна, за гэта цярпяць».

Калі так пойдзе нацыянальная зборная Беларусі будзе хутка гуляць пры пустых трыбунах. Давёў гэтага, між іншага, учорашні сумна вядомы матч Беларусь-Македонія (відэа пустых трыбунаў) У адказ на затрыманне маладзёнаў стадыён пакінула некалькі дзясяткаў  фанатаў.

Глядзі таксама
Каментары