Сярогу адпусцілі пасля затрымаля за «замінаванне» аэрапорту «Унукава» (ВІДЭА)


Спевака выпусцілі з пастарунку. Ягоныя прадзюсары ў Маскве і Мінске зняпраўджваюць інфармацыю, што Сярога рабіў ілжывыя заяўвы пра замінаванне. Сёння ўвечары музыка дасць прэс-канферэнцыю.

Артыст спазняўся на рэйс«Масква-Менск» і  папрасіў супрацоўнікаў авіякампаніі затрымаць вылет, але яму адмовілі, бо лятак рэйсу ужо падняўся ў паветра. Пасля гэтага Сярога заявіў, што на борце схаваная бомба.  Адміністрацыя аэрапорту вырашыла не вяртаць самалёт і паведаміла ў паліцыю.

Сярогу забралі ў пастарунак. Яму можа пагражаць да трох гадоў турмы і штраф больш $ 3000 паводле 207 артыкула крымінальнага кодэксу РФ «Заведама ілжывае паведамленне пра акт тэрарызму». У паліцыі ён адмовіўся ад сваіх слоў і абвінаваціў супрацоўнікаў авіякампаніі UTair у падмане.

У Менску «замінаваны» самалёт паставілі на спецыяльнай стаянцы і абследавалі сапёры. Аэрапорт працуе ў штатным рэжыме.

8 кастрычніка ў выканаўцы гіта двухтысячных «Чорнага бумера» юбілей – Сяроге споўніцца 40 гадоў. Аднак пакуль не зразумела, дзе ён будзе яго адзначаць.

ДР belsat.eu tut.by, ria.ru

Глядзі таксама
Каментары