Рэпартаж з канцэрту-падзеі «Народны альбом. Праз 20 год»

video

Поўная зала, бясконцыя «брава» і «Простыя словы» – гіт «Народнага альбому», выкананы на біс двойчы. Напярэдадні ў Беластоку «Белсат» паказаў легендарны мюзікл 90-х – з незвычайным поспехам. Канцэрт праекту прайшоў у вялікай залі Падляскай оперы. Упершыню ў абноўленым і пашыраным складзе і з такім неверагодным размахам.

Вядомыя песні атрымалі новую афарбоўку дзякуючы музыкам з гурта «Apple Tea», струннаму квартэту «Aquarelle», духавой секцыі і трыа бэк-вакалістак.

За візуальную частку адказваў вядомы польскі тэлерэжысёр Конрад Смуга

«Новая канцэртавая версія «Народнага альбому» створаная з ініцыятывы тэлеканалу «Белсат» да 20-гадовага юбілею славутага музычнага праекту. Дзея адбылася дзякуючы Беластоцкаму цэнтру культуры, Нацыянальнаму цэнтру культуры і Нацыянальнаму аўдыявізуальнаму інстытуту», – зазначыў рэжысёр Конрад Смуга.

Эксперыменты з гукам і формаю выявіліся апраўданымі. Гледачы прынялі абноўлены «Народны альбом» з захапленнем.

«Песні засталіся тыя самымі, падыход той самы, асноўныя выканаўцы тыя самыя, аўтары тыя самыя, але цяпер гэта такая больш разгорнутая палітра, больш музычна і больш разнастайны музычны праект», – падсумаваў Лявон Вольскі, суаўтар «Народнага альбому»

Спектакль рэжысёра Конрада Смугі з’яўляецца часткай фестывалю «Усход культуры. Іншае вымярэнне», арганізаваны Беластоцкім Цэнтрам культуры і Нацыянальным цэнтрам культуры пры падтрымцы парталу kulturadostepna.pl. Аўтарам ідэі і прадзюсарам шоу спектакля ў рамах фестывалю з’яўляецца «Белсат», а сапрадзюсарамі Нацыянальны цэнтр культуры і Нацыянальны аўдыявізуальны інстытут.

Сяргей Будкін, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары