Рэлігійная працэсія на поўначы Індыі закончылася 24 смярцямі


Варанасі лічыцца горадам Шывы. Фота wikipedia.org

Раптоўная масавая паніка стварыла цісканіну сярод паслядоўнікаў індыйскага гуру ў горадзе Варанасі. З прычыны бойкі загінулі прынамсі 24 чалавекі.

З прычыны бойкі ў святым індыйскім горадзе Варанасі ў суботу, 15 кастрычніка, загінулі 24 чалавекі, яшчэ 20 даставілі ў лякарню з моцнымі раненнямі. Сярод загінулых – 19 жанчын. Паводле паведамлення паліцыі, спачатку чакалася, што ў рэлігійных мерапрыемствах прымуць удзел каля 5 тыс. удзельнікаў, аднак на працэсію прыйшло больш людзей. Тысячы прыхільнікаў памерлага ў 2012 годзе гуру спрабавалі адначасова прайсці жалезным мостам. Чуткі, распаўсюджаныя ў натоўпе, што мост развальваецца, прывялі да масавай панікі і цісканіны.

Памерлы ў 2012 годзе гуру Джай Гурудэў заклікаў да вегетарыянства.

У ліпені 2015 года ў натоўпе, які прыйшоў для абмывання ў святой рацэ на поўдні Індыі, загінулі 27 чалавек. У кастрычніку 2013 года ў цэнтральнай Індыі блізу святыні загінулі 115 чалавек.

МЯ, паводле dw.com

Глядзі таксама
Каментары