Рэклама чэмпіёна Беларусі па гандболе на роднай мове


У Берасці з’явіліся беларускамоўныя білборды БГК імя Мяшкова.

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова – мацнейшы гадбольны клуб Беларусі – пачаў сацыяльную акцыю. У Берасці з’явіліся білборды, якія на роднай мове рэкламуюць беларускіх гульцоў клубу.

«Гэта чыста сацыяльная акцыя, клубам будзе ўсталявана 14 білбордаў. Мы жывем у Беларусі, БГК – беларускі клуб, таму для рэкламы нашых гульцоў з беларускімі пашпартамі і была абраная беларуская мова», – распавялі Belsat.eu у прэс-службе клубу.

БГК імя Мяшкова заснавалі 13 гадоў таму браты Сяргей і Аляксандр Мяшковы – у памяць пра свайго бацьку Анатоля Мяшкова. Аляксандр Мяшкоў з’яўляецца старшынём «Белтрансгазу» і кіраўніком апякунскага савету БГК. Берасцейскі клуб адзін з нямногіх прыватных спартовых клубаў у Беларусі. Ён шэсць разоў перамагаў у чэмпіянаце Беларусі і сем разоў браў Кубак краіны.

Алесь Ляўчук, Belsat.eu

Стужка навінаў