Рэкі піва і віскі: у Ірландыі прайшоў парад да дня Святога Патрыка


Паўмільёна асобаў з усяго свету ў неверагодных касцюмах сабраліся на вуліцах Дубліну, каб ўзяць удзел у адной з галоўных падзеяў года.

Дзень Святога Патрыка святкуюць 17 сакавіка па ўсёй Ірландыі, ад Бэлфасту да Корку. Цэнтр святкаванняў – Дублін, вуліцы якога штогод запаўняюць лепрыконы, эльфы ды іншыя казачныя істоты.

Кім быў Святы Патрык

Заступнік Ірландыі прынёс у Ірландыю хрысціянства. Лічыцца, што ён памёр 17 сакавіка недзе ў V стагоддзі, але фестываль ягонага імя адзначаецца ўва ўсім свеце з XVII стагоддзя. Гэты дзень лічаць рэлігійным святам. Ватыкан афіцыйна прызнаў дату ў 1631 годзе.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары