Рэйтынг успрыняцця карупцыі: Беларусь на 107 месцы ў свеце


У рэйтынгу ўспрыняцця карупцыі за год Беларусь паднялася на 12 пазіцый.

У мінулы раз Беларусь была на 119 месцы, набраўшы 31 бал (максімум 100 балаў). У апошнім рэйтынгу, за 2015 год, Беларусь мае 32 балы, што адпавядае 107 месцу – раза з Аргентынаю і Кот дʼІвуарам. Усяго рэйтынг уключае 168 краінаў.

Колькасць краінаў, што за год палепшылі свае індэксы ўспрыняцця карупцыі перавысіла колькасць дзяржаваў, чые паказчыкі пагоршыліся. Такі вынік агучваюць у «Transparency International» – арганізацыі, якая складае рэйтынг.

Паводле рэйтынгу, найменш карумпаваная краіна свет – Данія (91 бал), далей ідуць Фінляндыя, Швецыя і Новая Зеландыя. Тым часам у тройку самых карумпаваных краінаў свету ўваходзяць Афганістан, Паўночная Карэя і Самалі.

Прапануем вашай увазе «Гарачы каментар», у якім былы кандыдат на прэзідэнцтва Рыгор Кастусёў распавядае пра карупцыю ў ЖКГ.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў