Рэйтынг Пуціна знізіўся на 5 %


Электаральны рэйтынг прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ўпершыню з пачатку выбарчай кампаніі апусціўся ніжэй за 70 %.

Пра гэта сведчыць даследаванне Усерасейскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі. Эксперты тлумачаць гэта з’яўленнем пачуцця альтэрнатывы ў выбарцаў, паведамляе bbc.com.

У сярэдзіне снежня за Пуціна былі гатовыя прагаласаваць 74,8 % грамадзянаў Расеі. Цяпер іх колькасць апусцілася да 69,9 %. Апытанне праводзілася 26-28 студзеня. Яшчэ 11-15 студзеня падтрымаць прэзідэнта на выбарах былі гатовыя 73,2 % рэспандэнтаў.

Гэта самы нізкі рэйтынг Пуціна з пачатку снежня, калі ён заявіў пра гатовасць ісці на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін. Выбары прэзідэнта Расеі адбудуцца 18 сакавіка 2018 года.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў