«Regnum»: Для беларускага «майдана» ўжо гатовыя 15 «соцен»


Крамлёўскае інфармагенцтва пужае расейцаў «русафобіяй у Беларусі».

Крамлёўскае інфармагенцтва пужае расейцаў «русафобіяй у Беларусі».

«Моладзевыя радыкальныя групы – нацыяналісты і футбольныя «ультрас» ужо сёння могуць выставіць не менш 15 «соцен» для магчымага беларускага «майдана». Безумоўна, пры Лукашэнка гэта малаверагодна, але яны ўжо рыхтуюцца напоўніцу. Абсалютна відавочна, што ўлады іх ужо з цяжкасцю стрымліваюць», – заявіў у каментары «Regnum» старшыня Віцебскага грамадскага аб’яднання «Русский дом» Андрэй Герашчанка.

Ён узгадаў і нядаўні матч футбольных зборных Беларусі і Украіны ў Львове, а менавіта: «яны (фанаты) крычалі абразы ў адрас прэзідэнта Расеі, дэманстратыўна здавалі кроў у дапамогу байцам АТА. Гэта была вакханалія нацыяналізму».

«Падобным дзействам» Герашчанка назваў і пахаванне ў Берасці Алеся Чаркашына ў Берасці, які ваяваў на Данбасе на баку ўкраінцаў, у выніку чаго загінуў.

Андрэй Герашчанка – былы чыноўнік, звольнены з працы за адмаўленне беларускай нацыі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў