Рэдакцыю найбуйнейшай газеты Нідэрландаў пратараніў фургон


Нідэрландская паліцыя лічыць, што наезд быў наўмысным, і шукае кіроўцу фургона. Фота – De Telegraaf

Аўтамабіль Volkswagen Caddy урэзаўся ў будынак найбуйнейшай газеты Нідэрландаў De Telegraaf. Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай у Амстэрдаме.

Белы фургон пратараніў шкляны фасад будынку і загарэўся. Пацярпелых няма.

Пасля ўезду ў будынак вадзіцель збег з месца здарэння. Фота – De Telegraaf

Кіроўца збег з месца здарэння і пазней з’ехаў на цёмным Audi, падае старонка выдання.

ДД

Стужка навінаў