Рэдактарка nastaunik.info: У Беларусі «квадратны» стыль гадавання дзяцей


Беларуская мова, вегетарыянства і рэлігійнае выхаванне знаходзяцца па-за межамі разумення чыноўнікаў з айчыннай сістэмы адукацыі.

«Калі размаўляеш па-беларуску, то людзі могуць падумаць, што гэта маска. Людзям не хапае шчырасці, калі яны чуюць беларускую мову. Але ў прысутнасці майго дзіцяці я ніколі не ўбачыла негатыўнай рэакцыі. Усе разумеюць, што са сваім дзіцём ты ўвесь час у масцы не будзеш. Тады людзі вераць і могуць нават схапіць на вуліцы за рукаў і падзякаваць», – кажа рэдактарка nastaunik.info Вольга Мазурава ў праграме «Два на два». 

На яе думку беларуская сістэма адукацыі не ў стане запрапанаваць беларускім дзецям сучасную адукацыйную мадэль. Вегетарыянства, рэлігійнае выхаванне і беларуская мова не разрываюць сістэмныя шаблоны. «Гэта сумнеўная сістэма. Бацькі павінны самастойна займацца сваймі дзецьмі», – раіць Мазурава.

Навучанне па-беларуску скарацілася з 32% у 1997 г. да 16% у 2014 г.

Што адчуваюць гарадзенцы, калі чуюць беларускую мову?

belsat.eu

Стужка навінаў