Рэдактара «Борисовских новостей» аштрафавалі за згадванне акцыі Статкевіча

video

Мікалай Статкевіч падчас Маршу абураных беларусаў 2.0

Сёння, 1 снежня, суд Барысаўскага раёну разглядзеў справа аб адміністратыўным правапарушэнні па ч. 1 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь («Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў») у дачыненні да галоўнага рэдактара недзяржаўнай рэгіянальнай газеты «Борисовские новости» Анатоля Букаса.

Падставай для пачатку адміністратыўнага працэсу, які праводзіў Барысаўскі РУУС, стала інфармацыя, апублікаваная ў газеце ў артыкуле «Рассерженные люди выйдут на площадь» (№ 40 (1324) ад 4 кастрычніка 2017 г.):

«Відэаролік заканчваецца заклікам паўдзельнічаць у чарговым Маршы раззлаваных беларусаў 2.0, які плануюць правесці лідары Беларускага нацыянальнага кангрэса 21 кастрычніка ў 14 гадзін на Кастрычніцкай плошчы ў Менску».

Пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні быў складзены супрацоўнікам міліцыі 29 лістапада. Суд палічыў віну рэдактара ў здзяйсненні правапарушэння даказанай і пакараў яго штрафам у памеры 15 базавых велічыняў (345 руб.). Анатоль Букас сваю віну не прызнаў.

Акрамя таго, 20 лістапада Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовае папярэджанне рэдакцыі газеты «Борисовские новости» аб парушэнні арт. 38 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі» («Інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі забаронены»).

ІІ, belsat.eu, паводле baj.by

Глядзі таксама
Каментары