Рэдактара «БелаПАН» Андрэя Сераду забралі на допыт. З офіса рэдакцыі вынеслі вінчэстары


Цяпер ў офісе «БелаПАН» знаходзяцца журналісты, ацэньваюць шкоду і правяраюць, што забралі праваахоўнікі. Паводле папярэдняга агляду, у некаторых кампутараў няма жорсткіх дыскаў, сістэмных блокаў, яны не працуюць.

«Візуальна ўсё на месцы, але кампутары адлучаныя і не ўключаюцца. Можа яны іх назад скруцілі», – кажуць прысутныя.

Сёння ад 7 раніцы ў офісе TUT.BY і БелаПану следчыя правялі ператрусы. Журналістаў і рэдактараў падазраюць у неправамерным карыстанні платнай падпіскай БелТА. Затрымалі або забралі на допыт ужо 8 рэдактараў і журналістаў: Марыну Золатаву, Ганну Калтыгіну, Таццяну Каравянкову, Ульяну Бабаед, Галіну Уласік, Ганну Ермачонак, Дзмітрыя Бобрыка і Андрэя Сераду.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў