Рэдактар праграмы «ПраСвет» на «Белсаце» выйграў у польскім тэлешоу 7 тысяч еўра і перадасць іх дзецям


Сяргей Пеляса ў пары з карэспандэнткай польскага тэлебачання ў Брусэлі Дамінікай Цёсыч паўдзельнічаў у інтэлектуальным шоу «Вялікі тэст TVP пра Еўропу».

Журналісты выйгралі 30 тысяч злотых і аддадуць іх праекту «Дзіцячыя вёскі SOS».

У тэсце ўдзельнічалі 20 параў – 40 асобаў – вядомыя польскія журналісты, акторы і замежнікі – еўрапейцы, якія жывуць у Польшчы. У кожнай пары адзін паляк і адзін замежнік. У гульне лічыўся час – хто хутчэй, той і выйграў (на адказ было толькі 5 секундаў).

«Пытанні былі пра Еўропу: агульныя, напрыклад, пра геаграфію, на логіку і наадварот. Самае цяжкае пытанне было пра каву – «Які народ найбольш у Еўропе п’е кавы – і варыянты : брытанцы, аўстрыйцы ці фіны». Я выбраў аўстрыйцаў, бо вядома, што з Турцыі праз Аўстрыю прыйшла да нас кава, ёсць кава па-венску. Але аказалася што правільны адказ – фіны. Вядома, там цёмна і сумна. А яны любяць піць», – распавядае Сяргей.

Таксама журналіст патлумачыў, чаму грошы перадалі менавіта праекту «SOS Дзіцячыя вёскі».

«Мы вырашылі перадаць грошы Таварыству «SOS Дзіцячыя вёскі» з надзеяй, што ім удасца перадаць іх далей у беларускую вёску SOS у Бараўляны. Гэта адзіная ў свеце такога тыпу вёска, у якой жывуць бацькі з дзецьмі, якія рыхтуюцца да анкалагічнай тэрапіі», – расказаў Пеляса.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў