Зрабі сэлфі і падтрымай незалежную журналістыку!


Журналісты з Бялынічаў, Горак, Бабруйску ды іншых гарадоў далучыліся да сусветнай кампаніі «Станем за журналістыку» і нацыянальнай акцыі «Я працаваў на замежныя СМІ».

Ініцыятарамі першай кампаніі вось ужо сёмы год з’яўляецца Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў. Сёлетняя кампанія прысвечаная тэме медыяўласнасці і ўплыву гэтага фактару на працу журналістаў. Паколькі з уласнасцю медыяў у нашай краіне ўсё зразумела, Беларуская асацыяцыя журналістаў пастанавіла падтрымаць сусветную кампанію нацыянальным каларытам.

Найвастрэйшая праблема для айчыннай журналістыкі сёння – супраца з замежнымі СМІ. Дзяржава за гэтую супрацу карае рублём і папярэджаннямі. Адна з апошніх справаў такога характару закранула незалежную журналістку Марыну Маўчанаву, якая апублікавала свой артыкул на belsat.eu.

Калі вы падтрымліваеце незалежную журналістыку – прыходзьце ў офіс БАЖ у Менску (вул. Камсамольская 7/32), дзе можна будзе зрабіць сабе сэлфі журналіста-палітвязня. Зрабі сэлфі і падтрымай незалежную журналістыку!

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама прапануе далучыцца да кампаніі онлайн.

Самыя гучныя акцыі пратэсту беларускіх журналістаў

1997 г.

Акцыя салідарнасці з Паўлам Шараметам, які тады знаходзіўся ў зняволенні і абвінавачваўся ў атрыманні грошаў ад замежных спецслужбаў і незаконнай журналісцкай дзейнасці.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

2012 г.

Арышт фатографа Антона Сурапіна, які зрабіў здымкі «плюшавага дэсанту». На што журналісцкая супольнасць адрэагавала акцыяй «No picture – no troubles?»

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

ЮВ, паводле baj.by

Стужка навінаў