Рэдакцыя «Charlie Hebdo» узяла адпачынак


Некалькі тыдняў французскі сатырычны часопіс «Charlie Hebdo» не будзе з’яўляцца ў газетных шапіках. Журналісты выдання, якія выжылі пасля тэракту, абяцаюць хуткае вяртанне.

На гэтым тыдні новы нумар часопісу не з’явіцца, піша «Deutsche welle».

«Працяг будзе», – заявіў Мішэль Сальён ад імя выдання, адзначыўшы, што супрацоўнікам патрэбны перапынак, каб адысці ад панесеных стратаў.

Калі адбудзецца вяртанне – невядома. Інтэрнэт-старонка «Charlie Hebdo» паведамляе, што часопіс з’явіцца ў шапіках у бліжэйшыя тыдні.

7 студзеня на рэдакцыю часопісу ў Парыжы напалі двое ўзброеных ісламістаў. У офісе выдання яны забілі 12 чалавек, 8 з якіх складалі касцяк «Charlie Hebdo». Наступны пасля трагедыі нумар рыхтаваўся журналістамі, якія выжылі пасля тэракту. Яго наклад замест звыклых 60 тысячаў узрос да 7 мільёнаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў