Рэчы ад беларускіх дызайнераў – добры ўклад рублёў


Паніка на валютным рынку нам моцна сапсавала святочны настрой. Але гэта не нагода, каб апошнія дні старога году правесці ў чарзе да абменнікаў. Калі ў вас яшчэ захаваліся беларускія рублі, то раю выдаткаваць іх на рэчы ад беларускіх дызайнераў, якія гэтымі днямі замарожваюць кошты.

Каза-дзераза з 10-адсоткавай зніжкай

Распродаж новай калекцыі абвесціла дызайнерка Вольга Кардаш. З 25 па 31-га будзе дзейнічаць зніжка 10 % на ўвесь асартымент, прадстаўлены ў ейнай студыі. Але што самае важнае – кошты зафіксаваныя ў беларускіх рублях. Асабліва варта звярнуць увагу на світшоты з выяваю галоўнага сімвалу Новага года – казы. Іхны кошт складае каля 500-800 тысячаў, што паводле новага курсу вельмі прыемная цана.

Дзе: Менск, пр. Машэрава 9

Больш месцаў, дзе можна набыць рэчы ад беларускіх дызайнераў, чытайце ў аўтарскім праекце «Стыль».

Стужка навінаў