Рэальныя прыбыткі беларусаў рэкордна ўпалі


Groshy

Новыя беларускія грошы

З пачатку года ў Беларусі падаюць рэальныя прыбыткі насельніцтва.

Напрыклад, у сёлетнім студзені яны скараціліся на 5,4 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года (паводле Белстату), а ў студзені-траўні – на 7 %. Гэта антырэкорд не толькі для бягучага года, але таксама і для мінулага.

Даведка. Рэальныя наяўныя прыбыткі насельніцтва разлічваюцца як розніца паміж усімі грашовымі прыбыткамі насельніцтва і абавязковымі плацяжамі (падаткамі, зборамі і ўкладамі, якія адкарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі). Адзін з галоўных эканамічных паказнікаў, паводле якіх вызначаецца дабрабыт грамадзянаў.

Па выніках мінулага года рэальныя прыбыткі насельніцтва скараціліся на 5,9 % пры тым, што ўрад планаваў рост у памеры 1,1-1,5 %. На сёлета ж запланаваны рост у 0,5 % у параўнанні з мінулагоднім паказнікам.

Прапануем вашай увазе наш рэпартаж пра тое, як менчукі ратуюцца ад наступстваў эканамічнага крызісу, вырошчваючы гародніну… пад вокнамі шматпавярховікаў:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары